Фота дня: У Тунісе адсвяткавалі гадавіну рэвалюцыі


Тысячы людзей на вуліцах Тунісу адзначылі пятую гадавіну рэвалюцыі.

Шмат людзей сабралася ў цэнтры сталічнага гораду Туніс. Нагода: пяць гадоў таму быў адрынуты дыктатар Зін эль-Абідзін Бэн Алі падчас паўстання, натхнёнага Арабская вясной.

Некаторыя ўзялі ўдзел у палітычным мітынгу, іншыя наведалі музычны канцэрт, які нагадаў пра падзеі пяцігадовай даўніны.

«Рэвалюцыя ўсё ж мне не дапамагла – цэны пайшлі ўверх, многія людзі па-ранейшаму на ўскрайку жыцця. Але я ўсё роўна прыйшла на святкаванне, бо рэвалюцыя прынесла нам пэўную дэмакратыю, і гэта важна», – дзеліцца сваймі думкамі 40-гадовая швачка Лаціфа.

Парадак на мерапрыемстве забяспечвала вялікая колькасць паліцыянтаў. Гэта нядзіўна: у Тунісе дагэтуль памятаюць трагічныя падзеі мінулага года, звязаныя з атакамі джыхадыстаў.

Бэн Алі сышоў у адстаўку 14 студзеня 2011 года, пасля таго як дзясяткі тысячаў тунісцаў выйшлі на вуліцы і выступілі супраць 23-гадовага кіравання дыктатара. Бэн Алі ўцёк у Саудаўскую Аравію, дзе застаецца дагэтуль.

Рэвалюцыя ў Тунісе стала прыкладам для падобных паўстанняў у Егіпце, Сірыі, Лівіі, Емене і іншых арабскіх краінах. Але толькі рэвалюцыю Тунісу можна назваць паспяховым вынікам Арабскай вясны.

НМ, belsat.eu, паводле AFP

Стужка навінаў