Фота дня: У Сірыі загінуў расейскі жаўнер


Фота REUTERS/MARIA TSVETKOVA

Кантрактнік Вадзім Касценка загінуў у Сірыі. Мінабароны кажа, што хлопец скончыў жыццё самагубствам, але ягоныя бацькі ў гэта не вераць.

Гэта першая пацверджаная смерць расейскага вайскоўца з пачатку расейскай вайсковай аперацыі ў Сірыі. Першым пра яе напісаў блогер Руслан Левіеў.

Міністэрства абароны заявіла, што Вадзім Касценка, якому было 19 гадоў, скончыў жыццё самагубствам. Але бацькі хлопца не пагаджаюцца з такой версіяй. Яны распавялі Reuters, што сазвоньваліся з сынам у дзень яго смерці.

«Ён быў бодры і вясёлы, смяяўся», – заўважыла маці жаўнера Святлана Касценка.

Не верыць у самагубства і бацька Аляксандр Касценка:

«Нам сказалі, што ён павесіўся з-за дзяўчыны. Ён бы ніколі гэтага не зрабіў. Я добра ведаю свайго сына».

На фотаздымку: труна з целам Вадзіма Касценкі ў на ягоным родным хутары Грачаная Балка, што ў Краснадарскім краі.

НМ, belsat.eu, фота REUTERS/MARIA TSVETKOVA

Глядзі таксама
Каментары