Фота дня: У Магілёве паставілі помнік чэкістам


Старшыня КДБ Валер Вакульчык адкрыў помнік чэкістам Магілёўшчыны.

Рабіць фота- і відэаздымку ўрачыстасці незалежным журналістам не дазволілі. Гэта патлумачылі адсутнасцю дакументаў аб адпаведным рэдакцыйным заданні. У той жа час у прадстаўнікоў афіцыйных СМІ такіх праблемаў не ўзнікла.

«Гэта не толькі даніна юбілейным урачыстасцям і эпахальным падзеям. У гэтым выражаецца ментальнасць беларускага народу, а таксама кірунак дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на захаванне гістарычнай памяці», – заявіў на адкрыцці Валер Вакульчык.

Адбывалася цырымонія пры павышаных мерах бяспекі: адну з цэнтральных вуліц гораду Піянерскую перакрылі на дзве гадзіны, што стала прычынай затораў на бліжэйшых скрыжаваннях.

Вышыня скульптуры каля 3,5 метры. На бронзавым барэльефе ў форме мапы Магілёўскай вобласці выяўленыя тры чалавекі, якія сімвалізуюць тры пакаленні службы дзяржбяспекі.

Кадры начной рэпетыцыі адкрыцця помніка былі паказаныя ў эфіры «Белсату» тыдзень таму. У матэрыяле тэлеканалу таксама закранаецца і тэма ролі чэкістаў у гісторыі Беларусі. Толькі за адну 30 кастрычніка 1937-га года ў сутарэннях менскага НКУС чэкістамі былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў мастацтва, культуры і навуку.

НМ, belsat.eu, фота блогера Яўгена Глушкова

Стужка навінаў