Фота дня: Расейскія авіяўдары ў Сірыі

photo

Расейскае Мінабароны дало справаздачу па налётах на «Ісламскую дзяржаву», сірыйская апазіцыя кажа пра ўдары па жылых кварталах.

Паводле расейскага Міністэрства абароны, расейская авіяцыя цягам дня зрабіла каля 20 вылетаў, падчас якіх наносіліся авіяўдары па аб’ектах «Ісламскай дзяржавы». Сірыйская апазіцыя, якая змагаецца з прэзідэнтам краіны Башарам аль-Асадам падае іншую інфармацыю. Згоднай з ёй, расейскія знішчальнікі нанеслі ўдары па гарадах аль-Растан, Зафаранэх і Тальбіса, у выніку чаго былі забітыя 36 чалавек (сярод іх дзеці).

У сваю чаргу Мінабароны Расеі падобныя навіны назвала «укідамі».

Белы дом заявіў, што амерыканскі бок паінфармавалі за гадзіну да пачаткаў авіяўдараў.

Сёння Расейскі Савет Федэрацыі адзінагалосна дазволіў на выкарыстанне расейскага войска ў Сірыі. З такой просьбаю да Пуціна звяртаўся кіраўнік Сірыі Башар аль-Асад.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары