Фота дня: Оўбама і Пуцін сустрэліся на саміце ААН па змене клімату ў Парыжы


Амерыканскі лідар заклікаў свайго расейскага калегу не нагнятаць напружанасці ў адносінах з Турцыяй за збіты самалёт.

Сустрэча двух прэзідэнтаў адбылася за зачыненымі дзвярыма і працягвалася калі 30 хвілін. Паводле прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова, Оўбама «выказаў шкадаванне ў сувязі з інцыдэнтам з расейскім самалётам».

Варта адзначыць, што Пуцін не прыйшоў на традыцыйную фотасесію кіраўнікоў дзяржаў на канферэнцыі і адмовіўся сустракацца з прэзідэнтам Турцыі Таіпам Эрдаганам.

Афіцыйныя ўлады турэцкай дзяржавы адмовіліся выбачацца за збіты 24 лістапада самалёт Су-24, які парушыў паветраную прастору краіны. Расея настойвае, што бамбавальнік ляцеў над тэрыторыяй Сірыі. Са свайго боку Крэмль увёў санкцыі супраць Анкары.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў