Фота дня: марскі нацыяналізм


Прыхільнік французскай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» прычапіў на капялюш фотаздымкі Марын Ле Пэн (marine – у перакладзе з французскай «марскі»), якая ачольвае гэты палітычны рух. 7 снежня «Нацыянальны фронт» трыумфальна перамог на мясцовых выбарах у 6 з 13 рэгіёнаў краіны. Некаторыя эксперты звязваюць рост папулярнасці правых папулістаў у Францыі з распаўсюдам ксенафобскіх настрояў, выкліканых хваляй уцекачоў з Афрыкі і Блізкага Усходу. Брытанскі часопіс «The Economist» тлумачыць папулярнасць французскіх нацыяналістаў грэцкім пазыковым крызісам і ростам тэрарыстычных пагрозаў.

Паводле нядаўніх сацыялагічных даследаванняў, Марын Ле Пен упэўнена праходзіць у другі тур прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у Францыі ў 2017 годзе.

Другі тур мясцовых выбараў пройдзе ў бліжэйшую нядзелю.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары