Фота дня: кулямёт пад посцілкай на вайне


У Сірыі ўсцяж трываюць баявыя дзеянні. У вёсцы Алепа пост Свабоднай сірыйскай арміі маскуюць посцілкамі ды матрацамі.

Сірыйскія жаўнеры прыкрылі ўмацаванне з цэглы матрацамі, а кулямёт – хатняй посцілкай. 18-га студзеня адна з брыгад незалежнай Свабоднай сірыйскай арміі вызваліла ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы» некалькі паселішчаў недалёка ад мяжы з Турцыяй.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары