Фота дня: Кубак Лігі чэмпіёнаў на гарадскім стадыёне ў Барысаве


Футбольны клуб БАТЭ атрымаў на часовае захоўванне Кубак Лігі чэмпіёнаў.

Сёння перад матчам барысаўскага БАТЭ супраць мікашэвіцкага «Граніту» у межах Кубку Беларусі заўзятары маглі пабачыць легендарны футбольны трафей. Яго выставілі на гарадскім стадыёне Барысава.

Футбольныя заўзятары з задавальненнем рабілі здымкі на фоне Кубку.

УЕФА задаволіла просьбу ФК БАТЭ, перадаўшы на часовае захоўванне Кубак Лігі чэмпіёнаў – як клубу, які рэгулярна гуляе ў гэтым прэстыжным футбольным турніры.

На выходных 21 і 22 лістапада Кубак можна будзе пабачыць на «Барыстаў-арэне».

Стужка навінаў