Фота дня: Кітайскія гарады апусцелі на месяцавы Новы год


У ноч з 7 на 8 лютага адзначаецца кітайскі Новы год.

Святкаванне будзе цягнуцца цэлы месяц.

Згодна з кітайскім месяцавым календаром, 2016 год будзе праходзіць пад абаронай Вогненнай Малпы.

Свята адзначаецца ў шмат якіх краінах. З кітайскім Новым годам павіншаваў свет, напрыклад, заснавальнік сацыяльнай сеткі «Facebook» Марк Цукербэрг. Ён запісаў і апублікаваў відэа са зваротам на кітайскай мове, на кадрах побач з Цукербэргам ягоная двухмесячная дачка Макс і жонка Прысіла Чан.

На фотаздымку: адзінокі пасажыр у пустым пекінскім аўтобусе. Паводле медыяў, у галоўныя дні святаў гарадскі трафік перажывае палёгку, бо каля 15 млн асобаў пакідаюць сталіцу. Яны едуць у родныя гарады, каб сустракаць Новы год разам з семʼямі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў