Фота дня: Ірландскі сабака ахоўвае выбарчы ўчастак


Заўтра ў Ірландыі адбудуцца выбары ў ніжэйшую Палату прадстаўнікоў, сёння праходзіць «датэрміновае» галасаванне.

У ім бяруць удзел толькі 4 выбарцы, якія жывуць на аддаленай выспе Інісфры. Скрыню даставілі на выспу даставілі на верталёце.

На фотаздымку: афіцэр паліцыі з сенбернарам Налай перад выбарчым участкам.

Галасаванне ва ўсіх іншых частках Ірландыі пройдзе 26 лютага. Некаторыя эксперты кажуць пра добрыя пазіцыі партыяў, якія прапануюць адмовіцца ад жорсткай эканоміі.

У 2013 годзе Ірландыя, якая моцна пацярпела ад крызіса, праз тры гады пасля атрымання «ратавальных» 85 млрд еўраў, цалкам разлічылася з еўрапейскімі крэдыторамі. Цяпер нягледзячы на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне, шмат хто з ірландцаў абураецца мерамі эканоміі і складанасцямі на рынку працы.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары