Фота дня. Харватыя зачыняе мяжу для мігрантаў


На фота: жанчына корміць немаўля ды хаваецца з дзецьмі ад сонца ў цяні ад бульдозера, з дапамогаю якога паліцыя перакрыла дарогу на шляху ўцекачоў. Харватыя заявіла, што больш не можа прымаць уцекачоў.

«У нас больш няма магчымасцяў прымаць і размяшчаць уцекачоў», – заявіў прэм’ер-міністр краіны Зоран Міланавіч. Тых мігрантаў, якія ўжо трапілі ў Харватыю, але для якіх няма месцаў у лагерах часовага знаходжання, плануюць скіроўваць у Вугоршчыну.

Міланавіч таксама адкінуў прапанову аб стварэнні ў Харватыі цэнтру для мігрантаў, з якога іх размяркоўвалі ў іншыя краіны Еўразвязу.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў