Фота дня: Цяжкі старт у Лізе чэмпіёнаў. «Баер» разграміў БАТЭ 4:1


Першую гульню ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ прагуляў з разгромным лікам 4:1 аднаму з найлепшых клубаў Бундэслігі – «Баеру».

Першы мяч у браму БАТЭ трапіў ужо на 4 хвіліне, але ўжо праз 9 хвілінаў Стасевіч удачна падаў вуглавы ў штрафную, мяч зрыкашэціў ад газону і трапіў у браму. Першы тайм скончыўся з лікам 1:1. Але ў другім тайме фартуна канчаткова адвярнулася ад барысаўскага клубу.

Другі раз мяч у браме БАТЭ апынуўся на 47 хвіліне – ад рыкашэту з нагі Палякова. Яшчэ праз 12 хвілінаў лік стаў 3:1.

На 74 хвіліне суддзя прызначыў пенальці на карысць «Баеру» за гульню рукой і гэта сталася пераможнаю кропкаю для нямецкага клубу: 4:1.

Наступная гульня ў Лізе чэмпіёнаў з удзелам БАТЭ – 29 верасня. На «Барысаў-Арэне» мы будзем прымаць італьянскую «Рому».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары