Фота дня: Чаму не трэба пакідаць аўтамабіль на стаянцы ля возера


Цалкам пакрыты лёдам аўтамабіль, пакінуты на стаянцы на ўзбярэжжы возера, мог бы стаць машынай Снежнай каралевы з вядомай казкі Андэрсэна.

Жыхар амерыканскага гораду Гамбург у штаце Нью-Ёрк пакінуў сваё аўто «Mitsubishi Lancer» на стаянцы рэстарана, што месціцца каля возера Эры. Назаўтра аўтамабіль быў цалкам у лёдзе – вада з возера трапіла пры вялікім ветры на аўто ды замерзла, бо пасля ўдарыў моцны мароз.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў