Фота дня: Блакада Крыму ўзмацняецца


Паўвостраў, што раптам застаўся без свету, рызыкуе застацца і без харчоў.

Урад Украіны ўвёў забарону на транспартнае і грузавое злучэнне з Крымам. Адпаведнае рашэнне было прынятае ў панядзелак 23 лістапада.

Украинскі прэм’ер-миністр Арсеній Яцанюк таксама даручыў скласці спіс тавараў, працаў і паслугаў, якія могуць пастауляцца ў Крым, паведамляе Meduza.io.

Дапамагаць у складанні спісу будуць крымскія татары.

Такім чынам энергетычная блакада Крыму становіцца і транспартнай.

Раней, уначы на 22 лістапада на Херсоншчыне невядомыя падарвалі лініі электраперадачаў, што вядуць з Украіны у Крым. У выніку цалкам спыніуся экспарт электрычнасці у Крым.

Гэта ўжо трэці выпадак разбурэння інфраструктуры за апошні час. Першы падрыў апоры адбыуся ў кастрыніку, другі – 17 лістапада. Тады дастава электрычнасці у Крым не прыпынялася.

20 верасня крымскія татары распачалі безтэрміновую «харчовую блакаду» Крыму. На мяжы Херсонскай вобласці Украіны ды анексаванага Расеяй Крыму яны усталявалі блокпасты, якія не дапускаюць на паўвостраў грузавыя аўты, але пры гэтым не перашкаджаюць руху легкавых аўтаў і пешаходаў.

На фотаздымку паказаная адна з ахвяраў блакады. А менавіта: супрацоуніца аднаго з гандлёвых цэнтраў Сімферопалю, якая вымушаная працаваць без святла.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары