Фота дня: Беларускія спецназаўцы святкуюць Каляды


На праваслаўныя Каляды для байцоў вайсковай часткі №3214 зладзілі святочнае богаслужэнне.

Вайскоўцы прайшліся маршам да царквушкі на тэрыторыі часткі, дзе святар акрапіў іх святой вадой і правёў службу.

Вайсковая частка №3214 знаходзіцца ў Менску, прызначаная для выканання спецаперацыяў.

58,9 % беларусаў лічаць сябе вернікамі, з іх 82,5 % належаць да Рускай праваслаўнай царквы (Беларускага Экзархату).

Ва ўсіх праваслаўных цэрквах, якіх у нашай краіне звыш 1,1 тыс. у ноч з 6 на 7 студзеня з нагоды Калядаў прайшлі святочныя богаслужэнні. Адно з найбуйнейшых рэлігійных святаў адзначаюць адзінаццаць дзён, да Вадохрышча 19 студзеня. Пост у гэтыя дні адмяняецца.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў