Фота дня: Беларускія фанаты з банерам-вышыванкай на матчы Лігі чэмпіёнаў


Беларускія фанаты лонданскага «Чэлсі» падтрымалі ўлюбёны клуб у Парыжы.

На адной з трыбунаў стадыёна «Парк-дэ-Прэнс» беларускія прыхільнікі лонданскай каманды разгарнулі банер з выявай эмблемы «Чэлсі» на фоне вышыванкі.

У сталіцы Францыі «Чэлі» сустракаўся ў матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў з парыжскім «Пары Сэн-Жэрэмнам».

Перамогу з лікам 2:1 святкавалі парыжане, адзін гол за «ПСЖ» забіў зорны футбаліст Златан Ібрагімавіч. Гульня ў адказ – 9 сакавіка.

Сёння ж аматары футболу могуць паназіраць за супрацьстаяннем у Лізе чэмпіёнаў рымскай «Ромы» і мадрыдскага «Рэалу», а таксама нямецкага «Вольфсбургу» і бельгійскага «Генту».

НМ, belsat.eu, здымак з сайту «Прэссболу»

Стужка навінаў