Фота дня: Алах уратаваў


На фота жыхар Бэйруту, які выжыў пасля выбухаў ў сталіцы Лівану. 12 лістапада два смяротнікі на матацыклах забілі 41 асобу. Тэрарысты выкарсталі паясы шахідаў.

Смяротнікі здзейснілі тэракт у раёне, які лічыцца аплотам ліванскай шыіцкай партыі Хезбала (галоўная мэта – пабудаваць у Ліване ісламскую дзяржаву паводле іранскай мадэлі).

Паводле лінванскіх спецслужбаў, тэракт арганізавала г. зв. «Ісламская дзяржава» (суніцкая тэрарыстычная арганізацыя), паведамляе cnn.com.

Чытайце таксама >>> «Хутка, вельмі хутка кроў пральецца морам»: «Ісламская дзяржава» паабяцала арганізаваць тэракты ў Расеі

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары