«Форд» створыць аўто без стырна і педаляў


Такую машыну можна будзе выклікаць для паездак па горадзе як звычайную таксоўку.

Сёння «Форд» абвесціў, што плануе збудаваць цалкам аўтаномны аўтамабіль без стырна і педаляў да пачатку 2021 года.

Аўтамабільны канцэрн распачаў супрацу з некалькімі стартапамі, якія займаюцца распрацоўкай сістэмаў для самакіравальных аўтамабіляў, а таксама інвеставаў у кампанію, якая распрацоўвае трохмерныя карты.

The Verge піша, што да канца 2016-га аўтамабільны канцэрн плануе ўдвая павялічыць штат свайго цэнтру даследаванняў і інавацыяў у Пала-Альта.

Задача «Форда» – стварэнне аўтамабіля, які зможа цалкам знаходзіцца пад кіраваннем кампʼютара, але на адмыслова адведзенай тэрыторыі або маршруце.

Самастойныя аўтамабілі распрацоўвае некалькі кампаніяў, у тым ліку Google і Tesla.

Аўтамабілі Google ужо праходзяць тэставанне ўва вулічных умовах.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў