«Forbes»: Беларусы – адзіныя, хто можа дазволіць сабе больш мяса, чым у часы СССР


Часопіс «Forbes Kazakhstan» склаў мясны індэкс краінаў былога СССР. Заробак беларусаў «вырас» на 5 кілаграмаў ялавічыны.

Выданне склала індэкс мяса па прыкладзе вядомага індэксу бігмаку. Падчас вылічэння апошняга параўноўваюць цэны на бігмак у ЗША і іншых краінах, пасля чаго атрыманы паказчык параўноўваюць з курсам валюта канкрэтнай краіны ў стасунку да амерыканскага долара. Гэта дазваляе вызначыць, наколькі валюта краіны пераацэненая альбо недаацэненая.

У аналагічным індэксе мяса параўноўвалі, колькі кілаграмаў ялавічыны маглі сабе дазволіць жыхары краінаў былога СССР на свой сярэдні заробак у 1990-м і ў 2015-м гадах.

Высветлілася, што беларусы – адзіныя, у каго вырас заробак у мясным выражэнні: са 129-ці да 134 кілаграмаў ялавічыны.

Калі браць усе краіны разам, то заробак упаў: з 122,5 кілаграмаў мяса да 75,8 кілаграмаў.

Паводле дадзеных «Forbes Kazakhstan» мясныя магчымасці беларусаў на другім месцы сярод 15 краінаў: больш за беларусаў набыць мяса на свой сярэдні заробак могуць толькі эстонцы.

НМ, belsat.eu, паводле «Forbes Kazakhstan»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары