«Forbes» апублікаваў топ-100 уплывовых жанчын свету. Ангела Мэркель зноў на першым месцы


Рэйтынг з’явіўся на інтэрнэт-старонцы аўтарытэтнага выдання.

Яго ўжо ў сёмы раз запар узначаліла канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

«Як фактычны лідар Еўрапейскай кааліцыі, якая перабывае ў змаганні, Мэркель сёлета перамагла ва ўпартых выбарах, у якіх брала ўдзел ультраправая партыя Альтэрнатыва для Нямеччыны (AfD), якая імкнулася ў Бундэстаг. Канцлер працягне трымацца за стырно ЕЗ, яна сутыкаецца са штормамі ад Брэкзіту і росту антыімігранцкіх настрояў у Еўропе. Яна працуе з пазіцыі сілы, хаця эканоміка Нямеччыны працягвае расці. Пасля спаду ў 2015 годзе, ВУП краіны зноў на ўздыме», – адзначае «Forbes».

Другое месца ў рэйтынгу заняла прэм’ер-міністр Тэрыса Мэй, трэцяе месца – у Мелінды Гейтс, сустаршыні і заснавальніцы Фонду Біла і Мелінды Гейтс, у якім яна працуе разам з мужам.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Forbes»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары