Фонд «Walk Free Foundation» налічыў у Беларусі 103 000 сучасных рабоў


Арганізацыя апублікавала свежы выпуск глабальнага індэкса рабства.

У антырэйтынгу Беларусь займае 20 месца сярод 167 краінаў. Расея – 64-е.

Паводле ацэнак арганізацыі, у свеце каля 40 млн чалавек знаходзяцца ў сучасных формах рабства.

Акрамя класічных формаў рабства (распаўсюджана ў Афрыцы і Азіі) існуюць таксама і сучасныя. Сучасныя рабы вымушаныя працаваць без перапынку да самай смерці і браць пазыкі, паколькі сродкаў, якія яны зарабляюць за 1 месяц, хапае, каб аплаціць свае расходы толькі за 1 месяц. Даследчыкі таксама вылучаюць сексуальнае рабства (прымус да прастытуцыі), прымусовыя шлюбы і гандаль людзьмі (таксама формы сучаснага рабства), суботнікі, капанне бульбы па загадзе дырэктара школы, бясплантая праца ў турмах.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў