Фонд Навальнага: 87% жыхароў усходняй Украіны не хочуць аб’ядноўвацца з Расеяй


Фонд Аляксея Навальнага апытаў жыхароў Адэскай і Харкаўскай абласцей.

87% жыхароў Адэскай і Харкаўскай абласцей хочуць, каб іх рэгіён заставаўся часткай Украіны. Гэта вынікае з тэлефоннага апытання «Фонда барацьбы з карупцыяй», што быў створаны расейскім апазіцыйным палітыкам Аляксеем Навальным.

Пры гэтым 32% апытаных назвалі тое, што зараз адбываецца на Данбасе, «вайной паміж Расеяй і Украінай», 22% лічаць, што гэта «вайна паміж Расеяй і Захадам».

Даведацца грамадскае меркаванне ў Данецкай і Луганскай абласцях зараз немагчыма, лічыць Аляксей Навальны.

ЗК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары