Фомачкін пра кватэру ў падарунак: У мяне пакуль няма ніякай інфармацыі


Чыноўнік Міністэрства спорту і турызму Беларусі, які пранёс расейскі сцяг на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра, нічога не ведае пра кватэру, якую яму хоча падарыць неназваны расеец.

«У мяне пакуль няма ніякай інфармацыі пра кватэру. Як толькі мне нешта скажуць, тады і буду думаць», – паведаміў ён ТАСС.

Фомачкін адзначыў, што не пераследаваў ніякіх карыслівых мэтаў. Паводле яго, «гэта быў чыста чалавечы ўчынак, каб не толькі грамадзяне Расеі, але і ўся астатняя сусветная супольнасць звярнула ўвагу на сітуацыю».

«Спартоўцы да гэтых спаборніцтваў ішлі не адзін год – гэта сэнс іх жыцця. Чыноўнікі паступілі вельмі няправільна», – сказаў Фомачкін.

Паводле беларускіх законаў, нават калі Фомачкіну і падораць кватэру, ён мусіць аддаць яе дзяржаве.

Згодна пункту 1.8 артыкула 22, беларускі дзяржаўны служачы не можа «прымаць маёмасць (падарункі) або атрымліваць іншую выгаду ў выглядзе паслугі ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, за выключэннем сувеніраў, якія ўручаюцца пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў. Атрыманыя дзяржаўнымі служачымі пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў сувеніры, кошт якіх перавышае пяць базавых велічынь, перадаюцца ў даход дзяржавы па рашэнню камісіі, што ствараецца кіраўніком дзяржаўнага органа, у якім дзяржаўны служачы займае дзяржаўную пасаду», піша Euroradio.

ДР belsat.eu паводле ТАСС

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары