Фолк-гурт «Ягорава гара»: «Прыйшла пара паказаць традыцыйную беларускую песню ў Еўропе»


У гомельскім гарадскім цэнтры культуры адбыўся супольны канцэрт двух самых каларытных выканаўцаў беларускай фолк-сцэны: Івана Кірчука (гурт «Троіца») і гурту «Ягорава Гара».

Фота – Ганна Вашчанка
Фота – Ганна Вашчанка
Фота – Ганна Вашчанка
Фота – Ганна Вашчанка
Фота – Ганна Вашчанка

«Мы прымеркавалі гэты канцэрт да Калядаў і сонцастаяння, якое было некалькі дзён таму. Палова нашай канцэртнай праграмы – гэта цалкам новыя песні і пераважна з Гомельшчыны. Частку матэрыялу мы бярэм з архіўных запісаў, нешта запісваем самастойна ў фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях ды выездах», – распавядае Ірына Глушэц, удзельніца «Ягоравай гары». – Летам у нас выйшла два кліпы, адзін з іх – на песню «Ой, чок, чок», а другі – спеў «Цераз мора», які мы здымалі на Русалле [наступны тыдзень пасля Тройцы (Сёмухі). – Заўв. Belsat.eu]».

Беларускі фолк – на Еўрабачанне!

Неўзабаве «Ягорава гара» плануе ўзяць удзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2018».

«Прыйшла пара паказаць традыцыйную беларускую песню ў Еўропе! Ад нашай краіны на роднай мове ўжо спявалі тыя ж Naviband, але гэта звычайная песня, а не наша спрадвечная спадчына. Нам падаецца, што калі паказаць яе ў сучасным святле, то яна будзе актуальнай і абавязкова знойдзе свайго слухача ў Еўропе», – мяркуе лідар гурта Ягор Паляшук (Ігар Архіпаў).

Фота – Ганна Вашчанка
Фота – Ганна Вашчанка

«Мне падаецца, што ў «Ягоравай гары» вельмі ўдалы падыход да фальклору. У Беларусі вельмі мала калектываў, якія маюць шмат розных музычных інструментаў і робяць апрацоўкі народных песень. На жаль, гэта не выклікае такі вялікі інтарэс, як эстрадная музыка», – кажа Іван Кірчук з этна-трыа «Троіца».

Фота – Ганна Вашчанка

Паслухаць гурт «Ягорава гара» жыўцом можна будзе 13 студзеня ў гомельскім бары «Кватэрнік».

Гурт чакае выдання сваёй новай кружэлкі, сродкі на якую збіралі праз краўдфандынг. Запіс ужо зроблены і вядзецца майстэрынг. Новы кампакт-дыск мае з’явіцца на свет напачатку 2018 года.

ГВ

Стужка навінаў