Flyboard Air: рэактыўная лятучая дошка, якая разганяецца да 55 км/г


Французскі вынаходнік Фрэнкі Запата апублікаваў на YouTube відэа тэставага палёту новай версіі «Флайборду».

У параўнанні з вынаходствам 2011 года, новая дошка дазваляе свабодна лётаць. У канструкцыю ўбудаваны турбарэактыўны рухавік, а паліўны бак знаходзіцца на спіне пілота.

Запата падняўся на дошцы на вышыню каля 30 метраў і палётаў вакол возера крыху менш чатырох хвілін, развіўшы максімальную хуткасць у 55 км/г. Як абяцае вынаходнік, у будучыні флайборд зможа падняць чалавека на вышыню да 3 кіламетраў і разагнацца да 150 кіламетраў у гадзіну.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў