Фінскі спецыяліст распавёў, як рыхтуе лыжы для Лукашэнкі


lyzhy

Аляксандр Лукашэнка на лыжах

Лыжы для Аляксандра Лукашэнкі рыхтуюць да зімы ў Фінляндыі.

Пра гэта ў інтэрвʼю выданню «Ilta-Sanomat» распавёў былы спартовец, а цяпер прадавец спартовага інвентару і вядомы эксперт па лыжах з Фінляндыі Самі Хейсканен (Sami Heiskanen).

Нядаўна ён атрымаў некалькі параў рэдкіх лыжаў.

«Я шліфую лыжы Лукашэнкі ўжо другі раз. Для яго ў Аўстрыі на заводзе «Fisher» вырабілі выдатныя імянныя лыжы, такога ж прэміум-класа, як у майстроў зборнай Беларусі. Падобна на тое, што Лукашэнка любіць каньковы ход, я не памятаю ніводнай звычайнай пары лыж», – адзначыў Хейсканен.

Сярод ягоных кліентаў – зборная Беларусі па біятлоне. Галоўны трэнер Адрыян Цыбульскі – добры знаёмы Самі Хейсканена.

«Галоўным спонсарам каманды зʼяўляецца Лукашэнка, гэта значыць дзяржава. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што і ў кіраўніка краіны на лыжні ўсё павінна быць вышэйшай якасці», – заўважыў Хейсканен.

Чытайце таксама >>> Клюшка з аўтографам Лукашэнкі пайшла з малатка за $ 3600

Ён прызнаўся журналістам, што зусім не супраць аказваць паслугі Лукашэнку:

«Не адчуваю ніякіх згрызотаў сумлення. Мне абсалютна ўсё роўна, адкуль кліент, толькі б ён плаціў грошы. 40% прыбытку зімой 2013 года далі заказчыкі з Расеі, таксама былі кліенты з Беларусі».

НМ, belsat.eu, паводле iltasanomat.fi

Стужка навінаў