Фінская кампанія памылкова разліла піва ў банкі «Pepsi»


На памылку звярнула ўвагу дзіця, якое паскардзілася, што напой мае «дзіўны смак». Бацька, пакаштаваўшы «газіроўку», пераканаўся, што гэта піва.

Кампанія Hartwall, якая прадукуе напоі, адклікала бляшанкі «Pepsi Max» з крамаў па ўсёй Фінляндыі. Вядома яшчэ пра некалькі скаргаў ад пакупнікоў, але колькі менавіта бракаваных банак патрапіла ў крамы, не ўдакладняецца, піша yle.fi.

Прадстаўнікі Hartwall выбачыліся за інцыдэнт і нагадалі, што празмернае спажыванне алкаголю шкоднае для здароўя.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў