Фінал Еўра-2016: Партугалія перамагла (ВІДЭА)


На парыжскім стадыёне «Стад дэ Франс» адбыўся фінал чэмпіянату Еўропы па футболе.

Напярэдадні матчу букмекеры прадказвалі перамогу французаў. І памыліліся. Партугалія перамагла з лікам 1:0. 

Суперніцтва зборнай Партугаліі і Францыі доўжыцца 91 год. За гэты час зборныя сустракаліся 24 разы. Партугальцы перамагалі толькі 5 разоў. У першым матчы (18 траўня 1926) года французы выйгралі (4:2). Адзіная нічыя была зафіксаваная ў Парыжы ў 1928 годзе (1:1). Апошні раз Партугалія перамагла Францыю ў 1975 годзе.

З таго часу супернікі сустракаліся 10 разоў (+ сённяшні матч). І нязменна гэтыя паядынкі завяршаліся паразай Партугаліі.

10 ліпеня 2016-га Партугалія ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Еўропы.

Дзякуючы перамозе каментатара Паўла Баранава ў інтэрнэт-галасаванні трансляцыя фіналу Еўра-2016 на канале «Беларусь-1» была беларускамонай.

Фота: tvrain.ru

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары