Філосаф Уладзімір Падгол даў чаду на БТ


[/vc_column_text][vc_column_text]У эфіры «Беларусь-3» ён выступаў у камізэльцы «Куля для прэзідэнта» (назва раману Уладзіміра Падгола, які пабачыў свет у 2012 годзе).

«Нам неабходна адмяніць усе законы, якія стварылі Саюзная дзяржава, АДКБ і ЕАЭС, рознымі камісіямі, якім дэлегаваныя канстытуцыйныя паўнамоцтвы. Хоць па Канстытуцыі суверэнітэт належыць толькі нам, грамадзянам Рэспублікі Беларусь», – цытуе выступ Падгола сайт naviny.by.

Удзельнік парламенцкай гонкі заявіў, што беларусы, продкі якіх разграмілі крыжакоў і гітлераўскі фашызм, «павінны жыць лепш, чымся немцы ў пераможанай намі Нямеччыне».

Кандыдат у дэпутаты адзначыў, што беларусы жывуць «як жабракі», таму што ў краіны «шмат ворагаў». Ён заклікаў закрыць межы «ад гандляроў зброяй», бо Беларусь «можа ператварыцца ў крывавы Данбас», а таксама ад наркагандляроў, якія «праз адкрытую мяжу з Расеяй» пастаўляюць наркотыкі.

«Неабходна ўводзіць наркакантроль і кантроль за перамяшчэннем зброі і наркатычных рэчываў», – падкрэсліў кандыдат у дэпутаты.

Таксама Падгол назваў «прыхаваных ворагаў» – старшыню Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну, якая «заявіла, што кандыдаты ў дэпутаты парламента павінны займацца толькі праблемамі сваёй акругі і не займацца глабальнымі палітычнымі праблемамі». Падгол нагадаў, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй дэпутаты вызначаюць дзяржаўную вонкавую і ўнутраную палітыку.

«Нам трэба будаваць свой дом-храм. Давайце пад хрыстовымі бел-чырвона-белымі колерамі і гербам Пагоня разам ратаваць, абараняць, будаваць наш дом – Беларусь», – заклікаў Падгол.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў