Фільм, зняты пры ўдзеле «Белсату», атрымаў Гран-пры на Міжнародным фестывалі ў Марока


Дакументальная стужка «Аліса ў краіне вайны» атрымала найвышэйшую ўзнагароду фестывалю дакументальных фільмаў у Агадыры (Марока) за «паказ вайны з дапамогай неймаверных сцэнаў як у фабулярных фільмах, якія спалучаюць у сабе інтымныя, асабістыя перажыванні і палітыку».

Самы вялікі ў Марока фестываль дакументальных фільмаў адбыўся 2-7 траўня 2016 года. У фестывальным конкурсе ўзялі ўдзел 25 дакументальных стужак.

«Аліса ў краіне вайны» – гэта сумесная прадукцыя «Белсату» з замежнымі партнёрамі. Фільм паказвае жыццё 26-гадовай студэнткі кінашколы ў Кіеве ў перыяд паміж Еўрамайданам і пачаткам вайны на ўсходзе Украіны. Гэта эмацыйны дзённік маладой жанчыны ў нестабільным свеце. Фільм – яркая карціна трагічных перажыванняў, пачуццяў і праблем.[/vc_column_text][vc_single_image image=”187199″ img_size=”large”][vc_column_text]Аліса Каваленка – аўтарка і галоўная гераіня фільму «Аліса ў краіне вайны», а таксама адна з рэжысёрак[/vc_column_text][vc_column_text]Аўтарка і галоўная гераіня фільму выступіла не толькі ў ролі рэжысёра, але з цягам часу сталася сама ўдзельніцай падзеяў. У пэўны момант яе нават захапілі прарасейскія сепаратысты, якія падазравалі яе ў шпіянажы на карысць украінскай арміі.
Стужка распавядае таксама пра каханне Алісы і яе хлопца, французскага журналіста. Ці вытрымае пачуццё гэта драматычнае выпрабаванне.

Фільм «Аліса ў краіне вайны» рэжысёрак Алісы Каваленкі і Любові Дураковай «Белсат» пакажа ў пачатку верасня.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў