Фільм «Заходнікі». Як прыйшлі саветы і забралі зямлю


Фільм-прэм’ера на «Белсаце» аднаўляе падзеі 1939 года, абапіраючыся на расповеды беларусаў, якія засталі той час.

Рэжысёр Ягор Сурскі, 2015, Беларусь

Група гісторыкаў, якія карыстаюцца метадамі вуснай гісторыі падчас экспедыцыі ўздоўж колішняй мяжы Польшчы, высвятляе асаблівасці 1939 году ў вуснай памяці беларусаў, лад жыцця Заходняй Беларусі і адметнасці самаідэнтыфікацыі яе жыхароў а таксама сучасныя рэфлексіі і агульныя пытанні сэнсу жыцця простых людзей.

У фільме ажыццяўляецца спроба выявіць код так званых «заходнікаў» – жыхароў Заходняй Беларусі, якія добра памятаюць жыццё за польскім часам і з’яўленне на іх зямлі саветаў.

Глядзі таксама
Каментары