Фільм «Аліса ў краіне вайны»
Стужка «Аліса ў краіне вайны» атрымала галоўную ўзнагароду на Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў у Мексіцы.
Гэта чарговая ўзнагарода фільма, знятага «Белсатам» у супрацы з замежнымі партнёрамі. Раней «Алісу ў краіне вайны» адзначылі на фестывалі ў Марока.
Аліса Каваленка – аўтарка і галоўная гераіня фільму «Аліса ў краіне вайны», а таксама адна з рэжысёрак
Фільм з’яўляецца вынікам працы рэжысёрак Алісы Каваленкі і Любові Дураковай. Паказвае жыццё 26-гадовай студэнткі кінашколы ў Кіеве ў перыяд паміж Еўрамайданам і пачаткам вайны на ўсходзе Украіны. Гэта эмацыйны дзённік маладой жанчыны ў нестабільным свеце. Фільм – яркая карціна трагічных перажыванняў, пачуццяў і праблем.
Чытайце таксама >>> Яна абрала вайну, а не каханне… Фільм пра дакументалістку, якая паехала на Данбас
НМ, belsat.eu