Фільм пра крымскіх татараў, зняты пры ўдзеле «Белсату», атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Амстэрдаме

video

Фільм «Калі гэты вецер сціхне», зняты пры ўдзеле «Белсату» рэжысёркаю Анеляй Астрыд Габрыель, назвалі найлепшым дакументальным фільмам маладога творцы на Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў у Амстэрдаме (IDFA).

Узнагароду для рэжысёрскі прадставіла нямецкая фірма «Arri, якая займаецца вытворчасцю кінаапаратуры.

Журы абгрунтавала прысуджэнне ўзнагароды тым, у што «падчас рэалізацыі праекту творцы мусілі праявіць мужнасць і вялікія мастацкія навыкі, якія выяўляюцца ў візуальным афармленні ды ў клапатлівым і далікатным падыходзе да персанажаў. Нягледзячы на складаны палітычны кантэкст, аўтарам удалося паказаць інтымную, але ў той жа час агульначалавечую гісторыю. І ўсё гэта паказана з павагай, надзвычай збалансавана».

zrzut-ekranu-2016-11-24-o-15-57-01

Міжнародны фестываль дакументальных фільмаў у Амстэрдаме (IDFA) – адзін з найбуйнейшых фестываляў дакументальнага кіно ў свеце.

Фільм «Калі гэты вецер сціхне» распавядае пра сямʼю крымскіх татараў, якія пражываюць у акупаваным Крыме. Чатыры асабістыя гісторыі ўвабралі ў сябе шырокі досвед людзей, якія жывуць пад ціскам палітычнага рэжыму. Цяжкасці, з якімі сутыкаюцца гэтыя сем’і, датычаць бальшыні татараў і выклікаюць моцныя эмоцыі. Асноўны матыў стужкі – не ўласна рэжым, але яго наступствы, што адбіваюцца на лёсах звычайных людзей, якія проста жадаюць жыць, кахаць і мець сямю.

Пасля анексіі Крыму Расеяй шмат хто з крымскіх татараў уцёк з акупаванай тэрыторыі, паколькі яны былі супраць новай улады. Гэты народ ужо мусіў развітацца са сваёй Радзімай – у 1944 годзе, калі паводле загаду Сталіна 250 тысяч крымскіх татараў масава дэпартавалі ў саюзныя рэспублікі Сярэдняй Азіі. Напрыканцы 1980-х, калі развальваўся СССР, яны пачалі вяртацца ў Крым. У 2014-м іх зноў чакалі ўцёкі.

Прадзюсарам гэтага фільму, здымкі якога дафінансаваў Польскі інстытут кінамастацтва (Polski Instytut Sztuki Filmowej), зʼяўляецца студыя «Everest», а адзін з супрадзюсараў – «Белсат». Сцэнар узнік у межах праекту «Маладыя пра маладых», які рэалізуецца фондам «Дакумент і свет» (Fundacjа Dokument i Świat) пры падтрыманні Інстытуту Адама Міцкевіча (Instytut Adama Mickiewicza).

КР, МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары