Фільм «Белсату» перамог у конкурсе ў Польшчы


Дакументальны фільм «Архімандрыт» рэжысёра Юрыя Каліны перамог у варшаўскім фестывалі эмігранцкіх фільмаў «Emigra».

Каментуючы ўзнагароду, дырэктарка фестывалю Агата Левандоўска сказала, што чальцоў журы ўразіла ментальная міграцыя праваслаўнага манаха Гаўрыіла з Падляшша, які адмовіўшыся ад благаў сучаснага свету, вырашыў у адзіночку служыць Богу і людзям у пабудаванай ім самім абіцелі.

Фестываль «Emigra» арганізуе Фонд польскамоўных СМІ за мяжой пры падтрымцы польскага сенату і польскага МЗС.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў