Фільм «Белсату» перамог на Міжнародным фестывалі ў Славаччыне


Стужка Андрэя Куцілы «Сваё месца» атрымала Гран-пры 21-га міжнароднага фестывалю мясцовых тэлеканалаў у Кошыцах. Фільм таксама пакажуць на фестывалі ў эстонскім Тарту ў конкурснай секцыі лепшых кароткіх дакументальных фільмаў.

Акрамя галоўнага прыза ў катэгорыі «Local Television» для «Свайго месца», «Белсат» атрымаў ганаровы дыплом за фільм «Амерыканка. All included».

Агулам у конкурс Міжнароднага фестывалю мясцовых тэлеканалаў у Кошыцах трапілі 4 стужкі:

: «Брацкая свечка» (рэж. Юры Каліна), «Сваё месца» (рэж. Андрэй Куціла), «Каханне па-беларуску» (рэж. Андрэй Куціла, Вячаслаў Ракіцкі) і «Амерыканка. All included» (рэж. Віктар Корзун).

Стужка навінаў