Фільм «Сярожа»
Дакументальная стужка рэжысёра Юрыя Каліны была адзначаная на фестывалі праваслаўнага кіно «Покров», які адбыўся ва Украіне.
Фільм «Сярожа» быў прадстаўлены ў катэгорыя дакументальных фільмаў і атрымаў трэцюю ўзнагароду.
Фестывальны паказ фільму адбываўся пры аншлагу ў залі, напісаў у «Facebookʼу» Юрый Каліна.
Дакументальны фільм Юрыя Каліны «Сярожа» распавядае пра лёс беларускага прадпрымальніка, які нарадзіўся і жыве ў Польшчы.
Герой фільму Сяргей Нічыпарук жыве ў вёсцы Буды ў Белавежскай пушчы. Спачатку ён быў камуністам, пасля скончыў праваслаўную семінарыю ды ўзначаліў суполку антыкамуністычнага прафсаюзу «Салідарнасць», цяпер мае свой бізнес.
НМ, belsat.eu