Філіп Кіркораў адчыніў у Менску буцік і кавярню «Phill4You» і «Phood4you»


За парадкам каля кавярні сачыў АМАП і адмысловая ахова.

Спявак прыехаў на адкрыццё новых крамы і гастранамічнай установы на вуліцы Камуністычнай. Наш карэспандэнт, які пабываў на адкрыцці, распавёў, што каля кавярні сабралася шмат людзей. Ім афіцыянты раздавалі бясплатныя чыпсы і іншы фастфуд.

Але ўнутр нікога не пускалі – туды маглі прайсці толькі людзей з адмысловымі запрашэннямі. За тым, што адбывалася ў кавярні, людзі маглі назіраць на вялікіх маніторах, вынесеных на вуліцу.

Калі Кіркораў выйшаў з кавярні, яго абступілі жадаючыя атрымаць аўтографы. Людзі падавалі спеваку плакаты я ягонай выявай і звычайныя аркушы паперы.

«Ну як гэта можна – Кіркораву і звычайную паперку? Пасаромеліся б», – выказала сваё меркаванне жанчына пенсійнага ўзросту ў натоўпе.

Буцік і кавярня ў тэставым рэжыме працавалі яшчэ з лета. Ініцыятарамі іх адкрыцця ў Менску сталі сужонкі менчукі Максім і Іна Югавы. Знаходзіцца буцік пад адным дахам з кавярняй.

ММ/МР. belsat.eu

Стужка навінаў