Музыка зрабіў першы ў гісторыі галерэі запіс у кнізе скаргаў.
3 траўня лідар Drum Ecstasy Філіп Чмыр завітаў на выставу пераможцаў конкурсу World Press Photo, якая адкрылася ў творчай прасторы «ЦЭХ», дзе папрасіў кнігу заўваг і прапановаў.
У кнізе Філіп Чмыр папрасіў арганізатараў выставы «ставіцца з павагай да расейскамоўнага насельніцтва» і «не забываць публікаваць інфармацыю на двух дзяржаўных мовах».
Пра гэты факт кіраўніца прасторы Юлія Дарашкевіч распавяла ў «Фэйсбуку». Гэта не спадабалася музыку – ён патрабуе прыбраць пост і пагражае скаргамі ў дзяржаўныя органы.
Музычны крытык і вядоўца «Белсату» Сяргей Будкін зрабіў Філіпу Чмыру сустрэчную прапанову «не забываць публікаваць на сваіх дысках і афішах інфармацыю на дзвюх дзяржаўных мовах».
Раней Чмыр тлумачыў «Белсату», што за канстытуцыйную гарантыю атрымоўваць інфармацыю па-расейску вядзе змаганне, бо «не разумее беларускай».
ДД