Фігуры з саломы на палях – монстры ці мастацтва?


Улады Лёзненскага раёну хацелі як лепш – абвесцілі конкурс саламяных фігураў. Ці атрымалася?

Штогод традыцыйна больш за ўсё саламяных скульптураў паўстае ў раёне, у якім гасцююць «Дажынкі». Сёлета ў Віцебскай вобласці галоўнае аграрнае свята прымае Талачын, але менавіта Лёзна абвесціла конкурс саламяных скульптураў.

Саламяныя скульптуры сталі ўжо звыклаю часткаю восеньскага беларускага краявіду, а ўпершыню масава ў Беларусі яны з’явіліся на «Дажынках» у 2009 годзе ў Кобрыне. Чаго толькі не стварыў за гэтыя 6 гадоў бязлітасны сялянскі крэатыў: гіганцкія саламяныя вусені ды неваляшкі, хакеісты ды парсюкі, блакітнавокія паравозы.

У інтэрнэце фотаздымкі беларускай саламянай творчасці пераўтварыліся ў мемы і разышліся па вядомых забаўляльных сайтах рунэту. І пакуль адныя выразна называюць гэта кічам, мастацтвазнаўцы кажуць, што Беларусь крочыць у нагу з часам.

І праўда, такія скульптуры можна сустрэць і ў нашых заходніх суседзяў, палякаў, і ў немцаў, а ў Японіі нават ладзяць адмысловыя фестывалі. А значыць, можна чакаць і конкурсаў міжнароднага ўзроўню.

belsat.eu

Стужка навінаў