Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Кунцэвіч на волі


На першым плане – Сяргей Кунцэвіч. Фота – з «Фэйсбуку».

Сяргей Кунцэвіч выйшаў на волю з СІЗА №1. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў Мікалай Статкевіч.

Хачу падзяліцца шчаслівай навіной – Сяргей Кунцэвіч на волі! Не зламаны і яшчэ больш моцны. Жыве Беларусь!

Posted by Мікола Статкевіч on Freitag, 2. Juni 2017

Сяргей Кунцэвіч – паплечнік Статкевіча па сацыял-дэмакратычнай партыі. Ён быў затрыманы ў першай палове дня 25 сакавіка і змешчаны спачатку ў СІЗА КДБ, а пасля пераведзены «на Валадарку». Яму высунулі абвінавачванне па артыкуле 293 ч.3 Крымінальнага кодэксу (падрыхтоўка масавых беспарадкаў). У машыне Кунцэвіча нібыта знайшлі «кактэйлі Молатава».

Мікалай Статкевіч раней паведамляў СМІ, што ў СІЗА Кунцэвіча катавалі электратокам.

Цяпер за кратамі застаюцца 15 фігурантаў «справы патрыётаў».

 

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары