FIFA вынесла папярэджанне гульцу зборнай Харватыі за відэа са словамі «Слава Украіне!»


Міжнародная федэрацыя футбола вынесла папярэджанне гульцу зборнай Харватыі Дамагою Відзе за прывітанне, якое ён перадаў Украіне і кіеўскаму ФК «Дынама» пасля перамогі над Расеяй.

7 ліпеня на «Facebook’у» кіеўскага ФК «Дынама» з’явілася відэа з удзелам абаронцы зборнай Харватыі Дамагоем Віда і былым гульцом каманды Огненам Вукоевічам (абодва гулялі за кіеўскае «Дынама»).

Віда кажа, што на відэа «няма ніякай палітыкі» і гэта быў проста жарт.

«Ніякай палітыкі. Гэта жарт. У мяне ва Украіне сябры з часоў «Дынама», нічога іншага я не меў на ўвазе. Я не хачу мяшаць футбол і палітыку. Я люблю расейцаў, я люблю ўкраінцаў, я люблю бразільцаў, я люблю ўсіх», – сказаў Віда.

Нагадаем, што 7 ліпеня ў чвэрцьфінальным матчы зборная Харватыі перамагла каманду Расеі і выйшла ў паўфінал, дзе згуляе з Англіяй.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў