Фестываль вышыванак, першынство па паруснаму спорту і турнір па сілавому экстрыму: што чакае менчукоў 3 ліпеня


Менгарвыканкам апублікаваў праграму святочных мерапрыемстваў прымеркаваных да афіцыйнага Дня Незалежнасці.

У некаторых раёнах сталіцы святкаванне ўжо пачалося. Галоўныя мерапрыемствы запланаваныя на 1-3 ліпеня.

Акрамя традыцыйнага параду і канцэрту, у Менску адзначаць свята «Дзень вышыванкі», якое пройдзе 2 ліпеня каля Палаца спорту (пачатак у 12.00).

Пройдзе шмат спартовых спаборніцтваў: па велакросу BMX, першынство па самба, валейболу, воднаму пола, паруснаму спорту, турнір па дзюдо і сілавому экстрыму.

Вайсковы парад пачнецца каля стэлы «Менск – горад-герой» а 10-й раніцы 3 ліпеня. Там жа а 21:00 гала-канцэрт «Беларусь маладая мая». Святочны салют пачнецца а 23:00 з шасці кропак – каля стэлы, аэрапорту Менск-1, вадасховішча Дразды, у раёне Навінак, мікрараёне Усходні, ля Чыжоўскіх могілак.

Меры бяспекі

Усе святочныя абʼекты будуць пад асобым кантролем. Зменіцца рух транспарту. Міліцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. На парад і ўвечары да стэлы «Менск – горад-герой» пусцяць толькі пасля асабістага надгляду з металадэтэктарам.

Больш пра імпрэзы глядзець тут.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў