Фестываль «Вольнае паветра» адмянілі


Імпрэза мелася адбыцца 15 ліпеня, але арганізатар Уладзімір Шаблінскі напісаў у Facebook, што фестываль адменены.

У каментарах Уладзімір Шаблінскі адказвае, што прычына ў эканоміцы.

«На акустыку прадажы ёсць, на паветра – не», – напісаў ён.

У паведамленнях людзі пішуць, што набывалі квіткі звычайна на месцы, некаторыя прапаноўваюць арганізаваць краўдфандынг і сабраць сродкі талакою, каб фестываль адбыўся.

Сёлета не фестывалі былі запланаваныя выступы «Yegor Zabelov Trio», «The Superbullz», «PomidorOff». Другой і асноўнай часткай фестывалю павінна была стаць праграма «Народны альбом».

Тыя, хто набыў квіткі, могуць іх здаць, альбо прыехаць на акустычны канцэрт Сяргея Міхалка 8 ліпеня.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў