Феміністычны секс-шоп у Берліне: у нас ёсць прэзерватывы нават для веганаў!


У добрым сексе, як у добрым гуку, важна разнастайнасць. У пошуках апошніх навінак па тэме жаночай сэксуальнасці аўтарка праграмы «54% » Каця Барушка накіравалася ў Берлін, дзе наведала феміністычны секс-шоп «Другая натура».

Ветлівая прадавачка раіць кожнаму хоць раз у жыцці паспрабаваць анальныя цацкі. Важна каб яны мелі шырокую базу, інакш ёсць рызыка ўцягвання іх унутр.

Феміністычная і экалагічная, крама шануе нават патрэбы веганаў. Для людзей, якія па медычных паказніках ці ўласным выбары не прымаюць малака, прадаюцца спецыяльныя кандомы, бо звычайныя ўтрымліваюць малочны бялок.

Экскурс у эратычныя цацкі – глядзіце ў новым выданні «54 %».

Стужка навінаў