Femen спыніў канцэрт Ўудзі Алена ў Гамбургу


Ўудзі Ален (трэці злева) падчас выступу ягонага гурту New Orleans Jazz Band у вялікай зале гамбургскай Elbphilharmonie.

Актывісткі выйшлі на сцэну з аголенымі грудзьмі і скандавалі лозунгі супраць сексуальнага гвалту. Ален ніяк не адрэагаваў.

Феміністкі спрабавалі перашкодзіць выступу Ўудзі Алена, пратэстуючы супраць меркаванага сексуальнага гвалту, у якім нібыта замешаны рэжысёр.

Зімою 2014-га прыемная дачка Алена абвінаваціла яго ў сексуальным гвалце. Сам Ален назваў гэтыя звесткі хлуснёй, але адмовіўся праходзіць тэст на дэтэктары хлусні.

Відэа з аўторкавага канцэрту ў сваім «Тўітэры» апублікаваў нямецкі журналіст Барт Бізэманс.

Сёння Woody Allen & His New Orleans Jazz Band дадуць у філармоніі Гамбургу яшчэ адзін канцэрт.

ДД

Глядзі таксама
Каментары