Фэйсбук супраць расейскай прапаганды


Найбуйнейшая ў свеце сацыяльная сетка Фэйсбук распачне правяраць дакладнасць і і адпаведнасць інфармацыі на фотаздымках і відэароліках.

Паводле выдання The Wall Street Journal, захада ўводзіцца з мэтай супрацьстаяння прапагандзе. Галоўным чынам размова вядзецца пра недапушчэнне публікацыі «фэйкавых навінаў», якія распаўсюджваюцца «расейскімі прапагандыстамі». Фэйсбук распачне займацца праверкай фактаў, а працаваць над гэтым будуць як алгарытмы, так і людзі.

«Каб змагацца з дэзынфармацыяй, мы павінны ўмець правяраць дакладнасць звестак ва ўсіх тыпах кантэнту», – заявіла менеджар па прадукцыі Тэса Лаенс.

Акрамя таго, пра фэйкавыя звесткі на фотаздымках і відэа змогуць паведамляць і карыстальнікі сацыяльнай сеткі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў