«Фэйсбук» для кавалерыі. Што адбываецца на «Анакондзе»?


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”211142″ img_size=”large” alignment=”center”][vc_column_text]«Белсат» наведаў найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні Польшчы за апошнія трыццаць гадоў.

Сёння ў Бераставіцы распачынаюцца вайсковыя вучэнні, падчас якіх упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі у мястэчку ўвядуць каменданцкую гадзіну, а людзі будуць жыць як ва ўмовах ваеннага часу. Эксперты лічаць гэтыя захады адказам на польскую «Анаконду», што трывае цяпер на васьмі палігонах у нашай заходняй суседкі. Паглядзець, ці не рыхтуе натаўская змяя захоп Беларусі, у Торунь і Хэлмна адправіўся карэспандэнт «Белсату».

Вафлі замест пернікаў

У торуньскай камендатуры журналісты змешваюцца з вайскоўцамі, і наадварот. Першыя маюць на сабе набытыя ў армейскім сэкандзе кіцелі, а некаторыя сяржанты ды паручнікі абвешаныя фотаапаратамі як прафесійныя рэпартэры.[/vc_column_text][vc_single_image image=”211154″ img_size=”large” alignment=”center”][vc_column_text]Да дакументацыі вучэнняў кожная баявая адзінка – што польскага, што амерыканскага войска – падыходзіць усур’ёз: вядзе «Фэйсбук», «Тўітар» ды «Інстаграм», а ў сваіх шэрагах заўсёды мае аператара і фатографа з ліку жаўнераў. Падчас манеўраў у Хэлмне байцы 2-га кавалерыйскага палка расстаўляюць па ўсім перыметры поля для журналістаў шыльды са спасылкамі на акаўнты ў сваіх сацыяльных сетках.[/vc_column_text][vc_single_image image=”211231″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Генералы кажуць, што інфармацыйная вайна – не менш важная частка манеўраў, чымся верталётныя атакі. «Тут гэтага не бачна, але прашу мне паверыць: вайна ў кіберпрасторы вядзецца. У часах пакою, крызысу або вайны гэта адзін з найважнейшых складнікаў – мы ўжо бачылі, як ён можа ўплываць не толькі на войска, але і на ўсю эканоміку», – кажа генерал Марэк Тамашыцкі на палігоне, дзе адбылася маштабная высадка натаўскага дэсанту.

Жаўнеры 82-ой паветрана-дэсантнай дывізіі выляцелі з «Форту Брэг» у Паўночнай Караліне, брытанцы з 16-ай дэсантна-штурмавой брыгады – з базы ў нямецкім Рамштайне, а палякі з 6-ай паветрана-дэсантавай брыгады – з Кракава. 30 самалётаў злучыліся ў авіягрупу над Торунем і правялі супольную высадку 1200 парашутыстаў у польскай пернікавай сталіцы (адзін з амерыканскіх генералаў здзіўляўся, чаму журналістам да кавы войска падае вафлі).

Амерыканцы правялі ў паветры больш за 10 гадзінаў, каб нарэшце скочыць у чэрвеньскі сквар з 50-кілаграмовым рыштункам на плячах. На рэальнай вайне гэты скачок азначаў б для дэсантніка толькі пачатак прыгодаў, але камандаванне «Анаконды» пашкадавала хлопцаў і адразу адправіла іх адпачываць.[/vc_column_text][vc_single_image image=”211194″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Падчас скокаў польскага дэсанту ў аднаго з жаўнераў запасны парашут раскрыўся ў некалькіх метрах ад зямлі. Смерці ў жывым эфіры, на шчасце, не адбылося: хлопец толькі зламаў нагу.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDYmxvY2txdW90ZSUyMGNsYXNzJTNEJTIydHdpdHRlci12aWRlbyUyMiUyMGRhdGEtbGFuZyUzRCUyMmVuJTIyJTNFJTNDcCUyMGxhbmclM0QlMjJlbiUyMiUyMGRpciUzRCUyMmx0ciUyMiUzRVBvbGlzaCUyMFBhcmF0cm9vcGVyJTI2JTIzMzklM0JzJTIwcGFyYWNodXRlJTIwbWFsZnVuY3Rpb25zLiUyMFJlc2VydmUlMjBjaHV0ZSUyMHNhdmVzJTIwdGhlJTIwZGF5LiUyMEJyb2tlbiUyMGxlZy4lMjAlM0NhJTIwaHJlZiUzRCUyMmh0dHBzJTNBJTJGJTJGdHdpdHRlci5jb20lMkZoYXNodGFnJTJGQW5ha29uZGExNiUzRnNyYyUzRGhhc2glMjIlM0UlMjNBbmFrb25kYTE2JTNDJTJGYSUzRSUyMCUzQ2ElMjBocmVmJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ0d2l0dGVyLmNvbSUyRmhhc2h0YWclMkZTd2lmdFJlc3BvbnNlJTNGc3JjJTNEaGFzaCUyMiUzRSUyM1N3aWZ0UmVzcG9uc2UlM0MlMkZhJTNFJTIwJTNDYSUyMGhyZWYlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnQuY28lMkY1bUtLcURxQ1ZYJTIyJTNFcGljLnR3aXR0ZXIuY29tJTJGNW1LS3FEcUNWWCUzQyUyRmElM0UlM0MlMkZwJTNFJTI2bWRhc2glM0IlMjBKdWxpYW4lMjBFLiUyMEJhcm5lcyUyMCUyOCU0MGp1bGlhbmJhcm5lcyUyOSUyMCUzQ2ElMjBocmVmJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ0d2l0dGVyLmNvbSUyRmp1bGlhbmJhcm5lcyUyRnN0YXR1cyUyRjc0MDI4ODA2MjI5MTMxNjczNiUyMiUzRUp1bmUlMjA3JTJDJTIwMjAxNiUzQyUyRmElM0UlM0MlMkZibG9ja3F1b3RlJTNFJTIwJTNDc2NyaXB0JTIwYXN5bmMlMjBzcmMlM0QlMjIlMkYlMkZwbGF0Zm9ybS50d2l0dGVyLmNvbSUyRndpZGdldHMuanMlMjIlMjBjaGFyc2V0JTNEJTIydXRmLTglMjIlM0UlM0MlMkZzY3JpcHQlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Кожныя вучэнні маюць і адваротны бок, як рознага кшталту выпадкі», – кажа Анджэй Шушчыкевіч, былы вайсковец, які трымае невялікі гатэль у Хэлмне, дзе я спыняюся на ноч.

Выпадак здараецца, калі я ўжо сплю: у амерыканскі вайсковы цяжкавік на аўтадарозе пад Торунем на поўнай хуткасці ўлятае легкавы «Форд». Машыну так расплюшчвае, што ратаўнікам даводзіцца разразаць яе адмысловымі нажніцамі, каб дастаць пацярпелых. Пасажыра ўратаваць не ўдаецца, кіроўца трапляе ў рэанімацыю.[/vc_column_text][vc_single_image image=”211434″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]«Выезд у горад цяжкай вайсковай тэхнікі, тармазны шлях якой даўжэйшы, чымся ў звычайных машынаў, часта прыводзіць да выпадкаў. Галоўнае, каб болей гэтага не паўтаралася», – кажа Шушчыкевіч, які лічыць, што «Анаконда» – пакуль адныя з самых бяспечных вучэнняў, што праходзілі ў Польшчы.

Жыхароў Хэлмна здарэнне таксама не парушыла. Прызвычаеныя да сумнай статысткі на польскіх дарогах, некаторыя з маіх суразмоўцаў нават не чулі пра выпадак, а іншыя адказваюць: «Здараецца».

Зранку генералы прыносяць свае спачуванні сям’і загінулага, а прэсавая служба вучэнняў, нібы адчуваючы няёмкасць, паведамляе пазней, што амерыканцы двойчы дапамаглі ахвярам дарожных здарэнняў, сведкамі якіх выпадкова сталі, а аднойчы нават уратавалі чалавека, які тануў.

Зубная паста з ЗША

Ідэя «Анаконды» нарадзілася ў 2014-м, неўзабаве пасля Крыму і вайсковых дзеянняў на Данбасе. Каб падрыхтаваць сімуляцыю гібрыднай вайны, польскім вайскоўцам спатрэбілася два гады. І хаця ў сёлетніх манеўрах бярэ ўдзел большасць чальцоў НАТО, вучэнні менавіта польскія. Па-за Францыяй, занятай бяспекаю на Чэмпіянаце Еўропы па футболе ды барацьбой з тэрарызмам удома, у Польшчу не прыехалі 6 краінаў-хаўрусніцаў, у тым ліку Нарвегія – радзіма генеральнага сакратара альянсу Енса Стольтэнбэрга.

Чытайце таксама >>> Енс Стольтэнбэрг: «У нас 40 тысяч жаўнераў, гатовых рушыць у хуткім часе»

Затое сваіх жаўнераў даслалі краіны, якія хочуць у НАТО (Македонія ды Грузія), або цесна з ім супрацоўнічаюць, не заключаючы шлюбу (Швецыя і Фінляндыя). Прыехалі і ўкраінцы, якія стараюцца не прапускаць ніводнай імпрэзы альянсу з моманту падпісання праграмы «Партнёрства дзеля міру».[/vc_column_text][vc_single_image image=”211844″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Вучэнні афіцыйна праходзяць з 7-га да 17-га чэрвеня, але амерыканскія аддзелы пачалі прыбываць ужо ў сярэдзіне траўня. Штаты падыходзяць да вучэнняў як да высадкі на новай планеце: яны прывезлі ў Польшчу ўсё – ад тэхнікі і зброі да сродкаў гігіены і кніг для вайсковых бібліятэк. Вучэнні максімальна набліжаныя да рэальных баявых дзеянняў, а калі хочаш пачысціць на вайне зубы – разлічвай на сваю пасту. У якасці выключэння амерыканцы пагаджаюцца набываць у Польшчы толькі мінеральную ваду і паліва.

Жаўнеры працуюць у палявым рэжыме, быццам на рэальнай вайне: спяць у намётах у абдымку з карабінам ды ядуць сухія пайкі, якія цяжка ўваходзяць і яшчэ цяжэй выходзяць з арганізму. Найлепшым бізнесам у мястэчках вакол палігонаў стала піцца праз тэлефон.[/vc_column_text][vc_single_image image=”211130″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]На пытанне, ці амерыканцы забяруць з сабою прывезеную амерыканцамі тэхніку, Бэн Ходжэз, камандуючы сухапутнымі войскамі ЗША ў Еўропе, не сказаў ані «так», ані «не»: дзеля лагістычнай зручнасці яе, імаверна, пакінуць у Польшчы – з лютага 2017 года тут пачнуць функцыянаваць ратацыйныя базы НАТО (сталымі войскамі альянс не хоча дражніць Расею), і прыйдзецца зноўку везці. Прынамсі, зенітныя ракетныя комплексы «Пэтрыёт» пасля вучэнняў напэўна застануцца тут, каб забяспечваць бяспеку натаўскага саміту ў Варшаве ў ліпені.

Уяўны праціўнік са Скандынавіі

Кожныя заняткі на палігонах заканчваюцца брыфінгам для журналістаў, першае пытанне звычайна пра Расею. Камандаванне ўжо стамляецца паўтараць, што ў адрозненні ад расейцаў, НАТО запрашае на палігоны журналістаў (на «Анаконду» акрэдытавалі 700) і кіруецца прынцыпамі празрыстасці. Армейскія капірайтэры павінныя былі, далібог, назваць «Анаконду» «Шкляным матыльком».

Вайскоўцы пераконваюць, што вучэнні не сімулююць расейскую агрэсію супраць Польшчы. «Гэта адпрацоўка адбіцця атакі на балтыйскія краіны з боку ўяўнага праціўніка са Скандынавіі», – заяўляе генерал Тамашыцкі. Я чакаю, калі ён падміргне. Журналісты глядзяць адзін на аднаго і ўсміхаюцца.

На пытанне, чаму Расея, аднак, так занепакоеная, кіраўнік вучэнняў разводзіць рукамі. «Мы прысвячаем нашую вучобу барацьбе з гібрыднымі дзеяннямі. Гэта тыпова абараняльныя, а не наступальныя манеўры», – кажа Тамашыцкі, і дадае, што Расея атрымала адмысловае запрашэнне на вучэнні, але так і не даслала сваіх назіральнікаў.

Як вы збіраецеся набываць танкі?

У другі дзень вучэнняў 130-ы інжынерны батальён з Нямеччыны павінен збудаваць пантонны мост праз Віслу. За двое содняў вайскоўцы дасылаюць мне ліст з інфармацыяй, дзе будуць чакаць на журналістаў. Раніцою мушу падняцца, як рыбак, на світанку.

4:00, аўтавакзал Хэлмна. Ужо светла, але ўсцяж халодна. Журналісты, нібы натапыраныя кураняткі, сядзяць у белым рэйсавым аўтобусе, які выдаюць толькі армейскія нумары.

На беразе Віслы запаркаваныя трыццаць амфібіяў M3 і гібрыд трактару ды танку – дзіўная машына з экскаватарным каўшом і кулямётам на маленькай вежы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”211214″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Калі выгляд амерыканскага жаўнера абуджае ўва ўспамінах навальніцу кадраў з «American Sniper» Клінтана Істўуда ды «Hurt Locker» Кэтрын Бігелаў, немцы выклікаюць жаданне сесці на траву, адкрыць бляшанку піва і пачаць пекчы на агні бульбу. Нашытыя на некалькі стагоддзяў наперад строі бундэсверу прадаюцца і ў Беларусі, а папулярныя яны пераважна сярод аматараў лясных паходаў ды грыбнікоў. Немцы ў іх выглядаюць не як падцягнутыя аптымісты з US Army, а як будаўнікі падчас перакуру.

Але праз некалькі гадзінаў амфібіі з’едуць у Віслу, а маўклівыя хлопцы ў зацёртых і пабляклых куртках за 35 хвілінаў збудуюць 330-метровы пантон.[/vc_column_text][vc_single_image image=”211239″ img_size=”large” alignment=”center”][vc_column_text]Спачатку яго праверыць на трываласць найцяжэйшая машына – тая з каўшом ды кулямётам, – а потым калонай перакрочыць амерыканская кавалерыя (мотапяхота) на «страйкерах», каб рушыць у бок Балтыкі адбіваць варожы напад.[/vc_column_text][vc_single_image image=”211255″ img_size=”large” alignment=”center”][vc_column_text]На беразе з важным выглядам «гарантуюць бяспеку» ўзброеныя македонцы, балгары і палякі.

«Тое, як сёння падрыхтаванае польскае войска, стала магчымым дзякуючы таму, што мы вучымся разам з найлепшымі жаўнерамі з ЗША, Вялікай Брытаніі, Італіі ды іншых краінаў Звязу», – ацэньвае на брыфінгу ўзровень падрыхтаванасці ўласных жаўнераў генерал Міраслаў Ружаньскі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”211848″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Летась польскія медыі вылічвалі, за колькі дзён Пуцін мог бы ўзяць Польшчу. Журналісты былі згодныя: НАТО, пры ўсім жаданні, не паспее дапамагчы. «Анаконда» палякаў супакоіла: сілы хуткага рэагавання альянсу маюць магчымасць з’явіцца тут цягам некалькіх гадзінаў.

«Можам спакойна глядзець у будучыню, бо маем добрых хаўруснікаў і партнёраў», – падсумаваў Ружаньскі.

Пасля заканчэння манеўраў у аўтобус да журналістаў зайшоў афіцэр і папрасіў здаць акрэдытацыі: «Паперкі з імём можаце пакінуць, пластык здайце кіроўцы пры выйсцю».

«Як вы будзеце набываць танкі, калі бракуе на капеечныя пластыкавыя вокладкі?» – пачалі кпіць польскія тэлевізійшчыкі.

Ніхто нічога здаваць не збіраўся.

Дзяніс Дзюба, Торунь – Хэлмна

Стужка навінаў