Фэйсбук блакуе відэа тайскага караля з ягонай палюбоўніцай


Сэрвіс выдаляе на тэрыторыі краіны відэа, на якім бачна, як кароль шпацыруе са сваёй партнёркай па нямецкім гандлёвым цэнтры.

«Фэйсбук» блакуе ў Тайландзе карыстальнікаў, якія дзеляцца відэа, на якім бачна, як кароль шпацыруе па гандлёвым цэнтры ў Нямеччыне ў абрэзаным топе ў суправаджэнні адной са сваіх палюбоўніц.

Сацыяльная сетка не дазваляе дзяліцца гэтым відэа на тэрыторыі краіны не таму, што гэта непрыстойна або супярэчыць умовам карыстання сэрвісам, а таму, што ўрад Тайланда лічыць лічыць гэта абразаю караля, а паводле тайскага заканадаўства крытыка манархія забароненая.

Кароткае відэа зняў грамадзянін Тайланду, які распазнаў караля ў галерэі Riem Arcaden у Мюнхене 10 чэрвеня 2016 года. У матэрыяле бачна, як Маха Вачыралангкорн

ходзіць па гандлёвым цэнтры з жанчынай.

Паводле Vicе, гэта – адна з ягоных палюбоўніцаў Sineenat Wongvajirapakdi. На відэа бачныя таксама целаахоўнікі караля.

Летась урад звязаўся наўпрост з «Фэйсбукам» і заклікаў кампанію да супрацы – у прыватнасці да выдалення пастоў, якія парушаюць заканадаўства краіны. І хаця ўрад Тайланду публічна заявіў пра згоду «Фэйсбуку» на гэта, кампанія зняпраўджвае гэткую дамову.

З пачатку дзеяння Закону аб камп’ютарных злачынствах у Тайландзе заблакавалі амаль 7 тысячаў інтэрнэт-старонак.

ДД

Стужка навінаў