Фэйкавы пранк з сякераю можа скончыцца крымінальнай справаю


Міліцыянты ўбачылі ў сеціве відэа «пранкераў» з Магілёва і выклікалі аднаго з іх на допыт.

Відэа было апублікаванае на instagram-акаунце Нікіты Варажбітава.

Нікіта распавёў у міліцыі, што відэа цалкам пастановачнае.

Праваахоўнікі вырашылі гэта праверыць і зарэгістравалі справу ў Ленінскім РАУС Магілёва.

«Нягледзячы на тое, што цяпер ён [аўтар відэа. – Заўв. Belsat.eu] называе гэта пастаноўкаю, дзе ўсе ролі выканалі ягоныя сябры, першапачаткова відэа было прадставілі, як розыгрыш выпадковых мінакоў», – паведамляе прэс-служба магілёўскай міліцыі.

Упраўленне ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму звяртае ўвагу, што «такія дзеянні могуць быць кваліфікаваныя як хуліганскія і мяжуюць з адміністратыўнаю адказнасцю (арт. 17.1 КаАП) і нават крымінальнай (арт. 339)».

Нагадаем, што ў ліпені міліцыянты зацікавіліся instagram’ам хлопца з Крычава. На сваім акаўнце ён публікаваў фотасправаздачу сваіх прагулак па Крычаве ў масцы і з бензапілою ў руках.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў