Фэйкавы пакупнік сапсаваў дабрачынны аўкцыён. Дзіця застаецца без грошай на лячэнне


Клюшку Уладзіміра Копаця, якой ён закінуў легендарную пераможную шайбу ў вароты зборнай Швецыі ў чвэрцьфінале Алімпійскіх гульняў 2002 года, на інтэрнэт-аўкцыёне ay.by набыў фэйкавы карыстальнік.

На лекаванне хворага на рак Данііла Страшынскага ў Ізраілі валанцёры збіраюць грошы ў інтэрнэце. Калі пра хлопчыка даведаўся Уладзімір Копаць, ён прапанаваў выставіць на продаж алімпійскую клюшку і перадаць грошы бацькам Данілы.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyJTJGJTJGdmsuY29tJTJGdmlkZW9fZXh0LnBocCUzRm9pZCUzRDEzNTg0MzEzOSUyNmlkJTNEMTcxOTExMzM5JTI2aGFzaCUzRDJiOTI2N2ZiM2Q1YzVlOTUlMjZoZCUzRDIlMjIlMjB3aWR0aCUzRCUyMjg1MyUyMiUyMGhlaWdodCUzRCUyMjQ4MCUyMiUyMCUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIyMCUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Валанцёрка Іна, якая каардынавала лот на аўкцыёне ay.by, звязалася з «Белсатам» і распавяла, што 14 сакавіка бліц-цану Br 70 млн націснуў карыстальнік Cura. Але калі яна спрабавала з ім звязацца, апынулася, што акаўнт – фэйкавы.

«Па кантактным нумары тэлефона адказаў раздражнёны малады чалавек, які пагражаў падаць у суд на сайт і на людзей, якія пастаянна тэлефануюць з пытаннямі пра аўкцыён. Мы спрабавалі звязацца з пакупніком праз электронную пошту, але яна таксама аказалася чужой», – паведаміла Іна.

Згодна са сваймі правіламі, аўкцыён налічыў за «прададзены» лот камісію – Br 2,8 млн. Іна не збіраецца яе аплочваць.

«А за што? Лот ж не прададзены! Але ў мяне вісіць адмоўны баланс і я практычна заблакаваная на сайце!, – распавяла дзяўчына. –  Клюшка ляжыць у нас, як і ляжала».

Іна піша, што да адміністрацыі ay.by яна не магла дагрукацца.

«Нам сказалі вычакаць 7 дзён. І калі пакупнік не выйдзе на сувязь, то можна адкрываць спрэчку. Мы пачакалі 7 дзён і адкрылі яе. Пачакалі яшчэ тыдзень, пакуль адміністрацыя разглядала спрэчку, а потым на проста напісалі, што спрэчка зачыненая і праблема паспяхова вырашаная».

У размове з «Белсатам» адміністрацыя аўкцыёну распавяла, што ау.by прапанаваў прадаўцу зрабіць запыт на вяртанне камісіі.

«Гэтай функцыяй прадавец не скарыстаўся», – паведаміў адміністратар аўкцыёну.

Іна, аднак, яшчэ можа вярнуць камісію і выставіць лот наноў.

«Прадаўцу трэба напісаць нам на электронную пошту. Хацелі б таксама звярнуць увагу, што з дабрачынных лотаў камісія ў нас не здымаецца, але прадавец не звяртаўся да нас з просьбай надаць лоту дабрачынны статус», – кажа ay.by

«Пасля вяртання камісіі лот можна выставіць наноў і звярнуцца да нас, каб ён стаў дабрачынным. Такія лоты мы нават рэкламуем на галоўнай старонцы», – паведамілі нам у ay.by.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў